Следчы камітэт Беларусі збіраецца завесці крымінальную справу ў дачыненні да Сулеймана Керымава.

Таксама ва ўстанове паведамілі, што ведамства мае матэрыялы, на падставе якіх можа быць заведзеная крымінальная справа і ў дачыненні да грамадзян Беларусі, звязаных з ЗАТ «БКК». Больш падрабязнай інфармацыі пакуль не паведамляецца».

Як Керымаў, так і ўказаныя вышэй беларусы могуць абвешчаныя ў вышук праз Інтэрпол.

* * *

Сулейман Керымаў — расійскі алігарх, член Савета Федэрацыі ад Дагестана, валодае $7,1 мільярда.

Кім быў у СССР

Пачаў працоўную кар’еру на пасадзе эканаміста на Махачкалінскім заводзе «Эльтаў», куды яго ўладкаваў цесць, партыйны фунцыянер

Капітал

Пакеты акцый «Уралкалія» (18,1%), ВТБ-Банка (6%), Polyus Gold (40,2%), ПІК (47%).

Правал

Напярэдадні крызісу 2008 года ўклаў каля $20 мільярдаў, амаль усе свае грошы, у акцыі заходніх кампаній і банкаў і страціў іх.

Здзелка

У 2010 годзе ў партнёрстве з Аляксандрам Несісам і Філарэтам Гальчавым купіў кантрольны пакет «Уралкалія».

Палітыка

У 2000–2007 гадах дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР і «Адзінай Расеі», з 2008 года — член Савета Федэрацыі ад Дагестана.

Цацкі

Уладальнік яхты Ice (2005 год, даўжыня 90,1 м, максімальная хуткасць 18 вузлоў), яхты Millenium (2006 год, даўжыня 36,8 м, хуткасць 31 вузел), самалётаў Boeing Business Jet 737–700 і Gulfstream V.

Спорт

Уладальнік футбольнага клуба «Анжы» (Махачкала).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?