Афіцыйны курс даляра вырасце заўтра да 8990 рублёў, у чарговы раз абнавіўшы гістарычны максімум.Банкі зрэагавалі на гэтую навіну імгненна:
не засталося ніводнай фінансавай установы, у якой амерыканская валюта можна было б набыць танней, чым за 9000 рублёў.Але і па такім курсе даляр прадаецца мала дзе. Сярэдні курс продажу — 9030 рублёў.
Затое здаць амерыканскую валюту можна ўжо па 8930 рублёў. Дарэчы, у дзяржаўны «Беларусбанк».
Псіхалагічную мяжу пераадольвае і еўра. Нягледзячы на падзенне афіцыйнага курса да 11920 рублёў, у банках еўрапейская валюта ў сярэднім прадаецца за 12 050 рублёў.
0
0
0
0
0
0