У Беларусі не плануецца адмяняць талоны на прыём да ўрача ў паліклініцы. Аб гэтым 12 верасьня на анлайн‑канферэнцыі Белтэлерадыёкампаніі заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.

Ён адзначыў, што «талонная» сістэма дае магчымасць забяспечыць медыцынскай дапамогай усіх, хто звярнуўся, таму ў будучым яна будзе захавана. Акрамя таго, дзякуючы гэтай сістэме кіраўніцтва ўстаноў аховы здароўя мае магчымасць кантраляваць рабочую нагрузку на ўрача і рэгуляваць прыём. Ён можа ажыццяўляцца паводле папярэдняга запісу, запісу па тэлефоне або Інтэрнэту.

«Аднак незалежна ад наяўнасці талона пацыент, які звярнуўся ў паліклініку, будзе прыняты або ў даўрачэбным кабінеце, або загадчыкам аддзялення, або іншым спецыялістам». — запэўніў міністр.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0