Алеся марыла пра сваіх дзяцей.

Алеся марыла пра сваіх дзяцей.

На месцы здарэння а 9.00 29 жніўня. Фота ilook.by.

На месцы здарэння а 9.00 29 жніўня. Фота ilook.by.

Яе труп знайшоў вартаўнік каля 6.30 раніцы 29 жніўня каля рэчыцкага Дома творчасці моладзі.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, смерць была гвалтоўнай, на целе забітай — множныя пашкоджанні, у тым ліку сляды ад удараў.

У той жа дзень быў затрыманы падазраваны — 19-гадовы раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар, які быў знаёмы з дзяўчынай. Цяпер з ім праводзяцца следчыя дзеянні, вырашаецца пытанне пра абранне меры стрымання і прад’яўленні абвінавачання.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Распачата справа па ч. 2 арт. 139 КК — «Забойства з асаблівай жорсткасцю». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — выключная мера. Справу прыняло да вытворчасці ўпраўленне СК па Гомельскай вобласці.

Забітая Алеся працавала ў рэстаранне «Палессе» кандытарам. Знаёмыя дзяўчыны кажуць, што ў тую ноч яна вярталася з чыйгосьці дня нараджэння. Правесці яе ўзяўся знаёмы хлопец. Яго нібыта і затрымалі па падазрэнні ў забойстве.

«Чутны былі крыкі ў 1.30. Абодва мацюкаліся. Хвілін пяць», — у сацыяльных сетках напісаў жыхар дома, каля якога адбылося забойства.

Пра Алесю ўсе адгукаюцца станоўча. Адзначаюць, што моцна любіла дзяцей. Марыла і пра сваіх. Яна была з вёскі Крынкі каля Рэчыцы, дзе жывуць бацькі. У сям'і ёсць яшчэ дзеці — два сыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?