Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка гатовы абмеркаваць з беларускім бокам якасць малочнай прадукцыі, што пастаўляецца ў Расію, і да якой у яго ведамства ёсць прэтэнзіі. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам у Пецярбургу, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Па словах Анішчанкі, ён ужо месяц таму выказваў пэўныя прэтэнзіі да беларускай прадукцыі. «Хоць і не скажу, што яна зусім дрэнная, але ёсць пытанні», — заўважыў ён. Пасля гэтага ў Расію прыязджала беларуская дэлегацыя для абмеркавання праблемы.

«Мы яшчэ раз папярэдзілі Беларусь. Вось яны рвуцца на перамовы. Будзем размаўляць з імі», — дадаў Анішчанка, удакладніўшы, што дата перамоваў пакуль не прызначаная.

Нагадаем, што пасля арышту ў Мінску гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера расійскія ўлады пачалі выстаўляць прэтэнзіі да беларускай малочнай прадукцыі, аб’явілі пра магчымае скарачэнне паставак нафты, часова забаранілі ўвоз свініны з Беларусі. А віцэ-прэм’ер Расіі прыгразіў адказнасцю за махінацыі з растваральнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0