Карэспандэнт Tut.by Сняжана Інанец наведала Александрыю — радзіму Аляксандра Лукашэнкі, пагутарыла з землякамі, у тым ліку і Зінаідай Рыбаковай — блізкай сяброўкай маці кіраўніка Беларусі Кацярыны Трафімаўны.

Пра дзяцінства Аляксандра Лукашэнкі гэтая жанчына расказвае, што ён вельмі любіў маці і дапамагаў ёй, як мог. Сцвярджае, што і бацьку будучага прэзідэнта ведала асабіста.

— Хто яго тата? Такі самы беларус. Пад Віцебскам, за Воршай раждзённы.
Ён, яе (Кацярыны Трафімаўны) мужык — з-за Воршы. Но ён ужо памёр. Яна з ім разышлася, бо яна не любіла п’янкі. Сына нарадзіла — ну што, расціць ты не хочаш памагаць, дык яна яго адна і вырасціла. Яна работала ў Воршы на льнокамбінаце, там пазнаёміліся…. Ну нічога хлопец быў (па выглядзе). Ён і пахож на яго. І на маму пахож, і на яго.

Сваю блізкую сяброўку, Кацярыну Трафімаўну Лукашэнку, бабуля Зіна не бачыла з мінулага года.

— Пасцель яе цяжкая — яна бальная.
Прошлы год ён прывазіў яе. Ахраннікі за мной тры разы прыязджалі, каб да яе адвесці. А я сама хварэла, на трэці раз толькі паехала. Ну пасядзелі з ёй, паплакалі за сваё. У доме ў яе. Яна мне кажыць: хто завідуець маёй жызні, каб яму такая. Правільна, яна перажываець па сыну. Многія ёсць і падрывы, многія ёсць прахалімцы.
Я не хачу нічога, я хачу ў дзярэўню, кажыць Трафімаўна. Жывуць жа і пастухі, няхай бы ён быў пастухом ці сторажам. Жывуць і такія. Нашто яму гэты прастол?
Каб хто-небудзь чаго не паддурыў: цяпер могуць і падбіць, і падстрэліць — чаго ўгодна! А ён жа нікога не баіцца і нічога абсалютна, — распавядае бабуля пра перажыванні сяброўкі. І дадае, што Кацярына Трафімаўна аднойчы клікала яе ў госці ў Мінск.
— Прыязджай, казала, да мяне — пабудзь, сколькі хочаш. А я кажу: ты ж, Трафімаўна, да мяне прыязджай, будзем на печы сядзець, бульбу варыць ды есці. Так што во.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0