Да траціны цыгарэт у Літве могуць быць кантрабанднымі, прычым 75 працэнтаў кантрабанды — беларускай вытворчасці. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага ў другім квартале 2013 незалежнай кампаніяй Nielsen, паведамляе BNS.
Даследаванне праводзілася ў 20 гарадах краіны, было сабрана 5.800 пачкаў, выкінутых у грамадскіх месцах. Сельская мясцовасць у даследаванне не ўвайшла.
«Маштабы кантрабанды ў Літве застаюцца другімі па памеры ў Еўропе і ў другім квартале гэтага года ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года выраслі на 0,3% часткова да 29,6%», — сказаў кіраўнік па карпаратыўных справах для Літвы кампаніі Philip Morris Baltic Лаўрынас Бучаліс, які прадставіў вынікі гэтага даследавання.
Даследаванне паказала, што на нелегальным рынку Літвы пераважаюць пачкі
Паводле падлікаў Нацыянальнай асацыяцыі вытворцаў тытунёвых вырабаў, пры такім узроўні кантрабанды толькі сёлета дзяржбюджэт не дабярэ 250 млн. літаў акцызу і 69 млн. літаў ПДК, гэта значыць амаль траціну мільярда літаў, паведаміла Асацыяцыя работадаўцаў Клайпедскай акругі.
Паводле слоў кіраўніка гэтай асацыяцыі Араса Мілешкі, «цень кантрабандных цыгарэт яшчэ можа вырасці, калі будзе праведзена ў жыццё прапанаваная Еўракамісіяй дырэктыва аб тытунёвых вырабах. Пры дапамозе гэтай дырэктывы ў краінах ЕС плануюць цалкам забараніць гандаль тонкімі цыгарэтамі і цыгарэтамі з мятным густам.
«Даследаванні паказалі, што калі забараніць такія цыгарэты, то ў Літве больш як 77% спажыўцоў стануць шукаць іх на нелегальным рынку», — сказаў Мілешка.
Пік спажывання кантрабандных цыгарэт у Літве прыпаў на 2010 год, тады нелегальны рынак складаў больш як 40% усяго рынку тытунёвых вырабаў.
Марына Носава, БелаПАН