Сёньня Ўкраіна сьвядома адмаўляецца ад паставак электраэнэргіі па тых кірунках экспарту, якія нявыгадныя з эканамічнага пункту гледжаньня. Пра гэта заявіў прэс‑сакратар Міністэрства паліва й энэргетыкі Ўкраіны Канстанцін Барадзін.

У якасьці прыкладу Барадзін прывёў дамоўленасьці пра пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь, і асабліва адзначыў, што экспарт у Беларусь ажыцьцяўляўся з пачатку году па цане ад 2 да 2,4 амэрыканскіх цэнта за кВт пры тым, што цана для ўкраінскіх спажыўцоў на ўкраінскім рынку складае каля 4,7 цэнтаў за кВт.

«Падчас перамоў з нашымі беларускімі партнэрамі мы паведамілі ім пра тое, што Ўкраіна на сёньняшні дзень не валодае лішкавай магутнасьцю, якая дазваляла б выпрацоўваць гэту электраэнэргію, пры якой такая цана экспарту як 2,4 цэнта за кВт зьяўляецца для Ўкраіны прывабнай. У сувязі з гэтым мы прапанавалі нашым беларускім партнэрам перайсьці на закупкі электраэнэргіі па цэнах унутранага рынку Ўкраіны. На сёньняшні дзень, наколькі нам вядома, беларускі бок вывучае нашу прапанову», — падкрэсьліў ён і дадаў, што аналягічную пазыцыю Міністэрства займае і ў пытаньні экспарту электраэнэргіі ў Малдову.

Паводле слоў Барадзіна, у сувязі з ростам кошту энэрганосьбітаў, у першую чаргу газу, экспартныя цэны не пакрываюць выдаткаў на выпрацоўку электраэнэргіі.

«Мы гатовыя экспартаваць электраэнэргію па ўсіх кірунках, задавольваць патрэбы ўсіх нашых замоўцаў і кліетаў. Але пры гэтым гэтыя пастаўкі электраэнэргіі ня мусяць наносіць эканамічных страт прадпрыемствам Украіны. Гэтыя пастаўкі мы гатовыя рабіць па цане ўкраінскага энэргарынку», — адцеміў прэсавы сакратар.

«Подробности» паводле матэрыялаў «Лига онлайн»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0