На японскай АЭС «Фукусіма» зафіксаваны
Замеры, праведзеныя ў суботу паказалі, што радыяцыя ў адным з рэзервуараў АЭС складае 1800 мілізівертаў за гадзіну. Фактычна, гэта значыць, што чалавек побач з рэзервуарам памёр бы праз чатыры гадзіны.
Раней ступень пагрозы ад уцечкі з рэзервуара «Фукусімы» была падвышаная з узроўню «анамальная сытуацыя» да ўзроўню «сур’ёзны інцыдэнт» па міжнароднай шкале ядзерных падзей.
Занепакоенасць сітуацыяй выказаў Кітай. Радыяцыя можа трапіць у марскія воды і глебы вакол АЭС. Непасрэднай небяспекі для Беларусі няма, бо наша краіна знаходзіцца на вялікай адлегласці ад Японіі, а прадуктаў стуль амаль не імпартуе.
0
0
0
0
0
0