Сёньня скончыўся працэс над «польскімі шпіёнамі». Чакаецца, што пасьля перапынку, заўтра а 12‑й гадзіне, будзе зачытаны прысуд. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Вярхоўнага суду.

Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разгляд справы пры зачыненых дзьвярах 4 верасьня .

Нагадаем, чатырох грамадзянаў Беларусі абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паведамляюць, што яны зьбіралі й перадавалі замежнай дзяржаве сакрэтныя зьвесткі.

Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк. Ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў.

Уладзімера Рускіна вінавацяць яшчэ ў арганізацыі шпіянажу замежным грамадзянінам.

Польскіх шпіёнаў затрымалі ў пачатку студзеня, грамадзкасьці аб іх было паведамлена ў ліпені, за некалькі дзён да адстаўкі кіраўніка КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0