Улада5151

Беларусь абвясціла ў вышук мільярдэра Керымава: пагражае 10 гадоў з канфіскацыяй

Акцыянер ААТ «Уралкалій» Сулейман Керымаў прыцягнуты ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.

Вынесеныя пастановы аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэння яго ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола.

Дзеянні Сулеймана Керымава кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Па словах прадстаўнікоў СК, у ходзе расследавання крымінальнай справы ў распараджэнні следства разам з выяўленымі фактамі шкоды Рэспубліцы Беларусь аказаліся шматлікія матэрыялы аб здзяйсненні Сулейманам Керымавым, Уладзіславам Баўмгертнерам і іншымі абвінавачанымі дзеянняў, якія нанеслі значную шкоду Расіі і ўтрымліваюць у сабе прыкметы злачынстваў, прадугледжаных крымінальным заканадаўствам Расеі.

У сувязі з гэтым, улічваючы зацікаўленасць расейскага боку, Следчым камітэтам аналізуюцца і абагульняюцца названыя матэрыялы для накіравання ў Генеральную пракуратуру Расейскай Федэрацыі.

Нагадаем, па справе ЗАТ «БКК» распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да старшыні назіральнай рады кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера, а таксама члена назіральнай рады Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Еўстратава, начальніка фрахтавага аддзела Дзмітрыя Самойлава. Падставай для распачынання крымінальных спраў паслужылі матэрыялы аб здзяйсненні гэтымі людзьмі злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, якія прывялі да нанясення істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам Рэспублікі Беларусь, а таксама нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску 26 жніўня, куды ён прыбыў для перамоваў на запрашэнне прэм’ер-міністра Мясніковіча.

Памочнік Уладзіміра Пуціна запатрабаваў неадкладнага вызвалення Баўмгертнера. Віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Дварковіч пагражаў ужыццём эканамічных захадаў у выпадку, калі Баўмгертнер не выйдзе на свабоду.

Каментары51

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць