Чарнігаўская і Жытомірская мытні Украіны забаранілі ўвоз з Беларусі на ўкраінскую тэрыторыю тавараў, якія падлягаюць ветэрынарна-санітарнаму кантролю.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, забаронены ўвоз ва Украіну жывых свіней, іншых жывых жывёлаў, свініны, сала, мяса, каўбасы.

З 30 жніўня Расія цалкам забараніла ўвоз свіней і свініны з Беларусі. Прычынай называецца афрыканская чума свіней, зафіксаваная ў нашай краіне. Паведамляецца, што гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць або да выкаранення захворвання на тэрыторыі Беларусі, або да зацвярджэння правіл вызначэння заасанітарнага статусу беларускіх свінагадоўчых гаспадарак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?