У першыя выходныя верасня Вільня адсвяткуе Дзень горада — як і ў мінулым годзе, да яго будзе прымеркаваны фэст Vilnius Music Week. Мінулы фэст наведала 320 тысяч чалавек.

Апроч знакавых літоўскіх артыстаў (Аліна Арлова, Маркас Палубенка, Юрга), у якасці запрошаных замежных гасцей у фэсце возьмуць удзел тры беларускія каманды.

Akute можна будзе пачуць 6 верасня на плошчы Лукішкі, а 20-й гадзіне. У той самы час, толькі 7-га, на Лукішках выступіць гурт Clover Club. Таксама 7-га верасня, толькі, а 21-й на Vasaros Terasa адбудзецца выступ The Toobes.

У гэтыя ж дні на Кафедральнай плошчы выступяць латвійцы Brainstorm і брытанцы Touch and Go.

Уваход на ўсе мерапрыемствы на адкрытых пляцоўках — вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?