Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН.

Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН.

Фота з фэйсбука Севярына Квяткоўскага.

Фота з фэйсбука Севярына Квяткоўскага.

Такое рашэнне прыняў 2 верасня суд Першамайскага раёна Мінска, паведаміла БелаПАН удзельніца грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава, якая прысутнічала на пасяджэнні.

«Сведка Раўшан Аліеў — міліцыянт, які затрымліваў Іллю, — заявіў у судзе, што Дабратвор сядзеў са сцягам і лаяўся матам у бок мінакоў, — сказала Сцяпанава. — Суд прысудзіў яго да пяці сутак арышту з улікам затрымання. Гэта значыць адседзець яму засталося яшчэ двое сутак».

Нагадаем, Дабратвор быў затрыманы ў Мінску 30 жніўня каля 20.00 на станцыі метро «Уручча». Як паведаміла БелаПАН Юлія Сцяпанава, Дабратвор даволі доўга ездзіў па першай лініі метро з бел-чырвона-белым сцягам. Ён выходзіў на розных станцыях і зноў заходзіў у вагоны. Такім чынам актывіст вітаў вызваленне апазіцыйнага палітыка Змітра Дашкевіча. Па тэлефоне Ілля паспеў распавесці, што на яго з’яўленне з сцягам людзі рэагавалі пазітыўна -усміхаліся, цікавіліся прычынай яго дзеянняў, падтрымлівалі. Дабратвор лічыць, што менавіта таму яго так доўга не затрымлівалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?