Упраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама ўстанаўлівае месцазнаходжанне без вестак зніклай непаўналетняй Анастасіі Кот 1999 года нараджэння, ураджэнкі Мінска, якая жыве ў аграгарадку Сенніца Мінскага раёна.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС, 28 жніўня прыблізна ў 16.30 дзяўчына пайшла з дому, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне не ўстаноўлена.
Прыкметы: на выгляд 14-15 гадоў, рост 160 см, хударлявага целаскладу, русыя валасы ніжэй за плечы, твар авальны бледны, вочы блакітныя. Была апранутая: куртка шэрая балонневая на замку, штаны чорныя. Асаблівыя прыкметы: праколатыя вушы (без завушніц), левае вуха праколата ў трох месцах.
УУС Мінаблвыканкама просіць грамадзян, якія маюць нейкую інфармацыю пра знікненне Анастасіі Кот, паведаміць па тэлефонах у Мінску: 229-04-03, 229-05-26, 229-05-90 (дзяжурная часць) або ў найбліжэйшы орган унутраных спраў па нумары 102.