Хаяа Міядзакі і ягоныя персанажы.

Хаяа Міядзакі і ягоныя персанажы.

Венецыянскі кінафестываль, што пачаўся 28 жніўня, прынёс сумныя навіны. Хаяа Міядзакі, сусветна вядомы рэжысёр-аніматар з Японіі, заявіў, што сыходзіць на пенсію і больш не будзе займацца кінематографам.

72-гадовы Міядзакі прыехаў на выспу Лідо ля Венецыі, каб прэзентаваць сваю новую поўнаметражную стужку «Вецер мацнее» пра авіяканструктара Дзіра Харыкосі, што працаваў над вядомым японскім знішчальнікам Другой сусветнай вайны Mitsubishi A6M Zero. Падчас сваёй прамовы на кінафестывалі Міядзакі сказаў, што «Вецер мацнее» — ягоная апошняя стужка.

Міядзакі пачынаў свой творчы шлях у якасці аніматара. За сваю кар’еру рэжысёра ён зняў 11 поўнаметражных і 8 кароткаметражных анімацыйных стужак. Таксама Міядзакі займаўся прадзюсаваннем, маляваў коміксы і пісаў сцэнары. Стужкі Міядзакі палюбіліся людзям ва ўсім свеце за сваю дабрыню і незвычайных і запамінальных персанажаў: пухнаты лясны дух Тотара, замак Хоўла, які можа хадзіць, лётчык Порка Роса, што праз пракляцце ператварыўся ў свінню, незвычайныя жыхары лазні для духаў у мультфільме «Знесеныя прывідамі». Апошні быў прызнаны адной з найлепшых анімацыйных стужак у гісторыі і таксама атрымаў «Оскара» і Залатога мядзведзя Берлінскага кінафестывалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?