Улада33

Аляксандр Францкевіч: Мяне вербаваў КДБ. Хацелі, каб даў паказанні супраць Дзядка

3 верасня на волю з івацэвіцкай калоніі выйшаў палітвязень Аляксандр Францкевіч. Праз пару гадзін пасля вызвалення хлопец адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

«Наша Ніва»: Як адчуванні?

Аляксандр Францкевіч: Свабода (усміхаецца). Што тут яшчэ сказаць? Лёгкасць. Я з сваімі сябрамі, роднымі, мне добра.

«НН»: Думалі, што адбудзеце тэрмін ад «званка да званка»?

АФ:

Калі шчыра, то спадзяваўся на паслабленні. Неапраўдана. Пераацаніў слабасць, мяккацеласць рэжыму. Але я не шкадую пра зробленае, не шкадую, што прайшоў праз гэта. У турме я толькі ўмацаваўся ў сваіх перакананнях.

«НН»: Як складваліся адносіны з іншымі зэкамі?

АФ: Зэк зэку — розніца. Шмат хто супрацоўнічае з адміністрацыяй. Вядома, што такія людзі гатовыя на любы крок. Шмат людзей цынічных, беспрынцыпных. Але большасць адэкватныя прынцыповыя людзі. Спадзяюся, што з некаторымі буду падтрымліваць сувязь і пасля вызвалення.

«НН»: А ахоўнікі?

АФ: Тут неадназначна.

За імі большы кантроль, чым за зэкамі. Многія прызнавалі заганнасць гэтай сістэмы. Разумеюць, куды мы ідзем. Але трэба разумець, што яны частка сістэмы. І як любая частка сістэмы — безаблічныя.

«НН»: Вашы сябры Аліневіч і Дзядок працягваюць знаходзіцца за кратамі.

АФ: Буду рабіць усё магчымае, каб інфармаваць людзей аб гэтай справе, каб хлопцы хутчэй апынуліся на свабодзе.

«НН»: Вам прапаноўвалі даваць паказанні супраць Дзядка і Аліневіча?

АФ:

Супраць Дзядка. Яшчэ на этапе следства. Калі б я даў паказанні, то быў бы перакваліфікаваны з абвінавачанага ў сведку, мне пра гэта казалі простымі словамі. КДБ хацела мець сваіх агентаў уплыву ў анархісцкім асяроддзі.
Пасля 3 верасня 2010 іх не цікавіла, хто кідаў кактэйлі Молатава ў Міністэрства абароны, іх цікавілі агульныя звесткі пра анархісцкі рух, колькі там людзей, чаго яны дабіваюцца.

«НН»: Прашэнне аб памілаванні Вам прапаноўвалі напісаць?

АФ: Так, былы начальнік калоніі. Я адмовіўся. Бо тады не было ніякіх пагроз у мой бок, ціск пачаўся пазней. Але я не скажу, што ціск быў небывала моцным. Кажу гэта не для таго, каб паказаць гуманнасць рэжыму. Ціск аказваецца на ўсіх вязняў.

«НН»: Як турэмная ежа?

АФ: Такую б на волі ніхто не стаў есці, скажу так.

«НН»: Здароўе ваша не пахіснулася?

АФ: Не. Не такі вялікі тэрмін — 3 гады. Але збіраюся бліжэйшым часам прайсці вялікае абследаванне.

«НН»: Іншыя планы ўжо маеце?

АФ:

Хачу перабрацца з Наваполацка ў Мінск. Фірма, на якую я працаваў да затрымання, пакінула маё працоўнае месца. У палітычнай дзейнасці працягну ўдзельнічаць у анархісцкім руху. Дзейнічаць у падполлі ўжо не атрымаецца. Але буду рабіць усё, каб нашы ідэі шырыліся сярод людзей.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы11

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Прадуктовы кошык на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы — параўнанне цэнаў11

Трампаўскія тарыфы на Кітай фактычна складаюць 145%5

Што менавіта адбываецца ў мозгу мужчыны падчас сэксу?3

Васілеўская расказала, ці паляціць у космас другі раз2

«Попыт будзе задаволены вельмі хутка». Ігар Шуневіч расказаў пра перспектывы палявання на мядзведзя і рысь4

У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў4

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама14

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў1

Вольга Чамаданава стала мадэллю на модным дэфіле ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы11

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць