У бліжэйшыя суткі, 4 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночны 6—11 метраў у секунду з парывамі да 14 м/c, ноччу месцамі па Гомельскай вобласці — з парывамі да 15-18 м/c.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 6—11 градусаў, днём — ад 13 да 18 вышэй за нуль, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей паветра прагрэецца да плюс 20 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?