Палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Канаплянік прызначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 верасня.

Раней Дзмітрый Канаплянік займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Ранейшы кіраўнік упраўлення СК па Мінску Аляксей Волкаў у ліпені гэтага года быў прызначаны першым намеснікам старшыні Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?