Новы будынак гарадской і раённай пракуратуры ўрачыста адкрылі ў аўторак, 3 верасня. Наваселле пракуроры горада і вобласці адзначаць бліжэй да сярэдзіны месяца, піша «Вечерний Гродно».

Трохпавярховы будынак размяшчаецца на вуліцы Дубко, справа ад будынка суда Кастрычніцкага раёна. Як паведаміў старшы памочнік пракурора вобласці Уладзімір Ігнацік, на першым паверсе размесціцца пракуратура Гродзенскага раёна, — другі і трэці паверхі зоймуць супрацоўнікі гарадской пракуратуры.

У новым будынкку ёсць дзве канферэнц-залы, у адной з якіх у будучыні плануецца адкрыць музей гісторыі органаў пракуратуры, ёсць трэнажорная зала, а таксама пакой для прыёму ежы. Усе кабінеты аснашчаны сучаснай кампутарнай і аргтэхнікай. Па словах дырэктара ААТ «Гроднапрамбуд» Абдулвагаба Вагабова, будынак пракуратуры пабудавалі за адзін год, выдаткаваўшы на гэта 38 млрд рублёў.

Ва ўрачыстым адкрыцці ўдзельнічалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, а таксама прадстаўнікі арганізацый, якія будавалі і праектавалі будынак — «Гроднапрамбуд» і інстытут «Гроднаграмадзянпраект».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?