Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Зорка сусветнага кіно перадаў Змітру і Анастасіі Дашкевіч самыя лепшыя пажаданні ў сувязі з іх шлюбам, піша charter97.org.

Пра вызваленне палітвязня Змітра Дашкевіча і яго наступны шлюб з Анастасіяй Палажанка брытанскаму акцёру Х’ю Гранту распавёў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў.

«Гэта фантастычная навіна! Калі ласка, перадайце ім абодвум мае самыя лепшыя пажаданні», — напісаў у адказ Х’ю Грант.

Акцёр таксама пажадаў хутчэйшага вызвалення ўсім астатнім беларускім палітвязням.

Раней Х’ю Грант выказваў салідарнасць з беларускімі вязнямі сумлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?