Выпадак адбыўся 3 верасня ў шматпавярховіку на вуліцы Варанянскага ў Мінску.

Пры адкрыцці дзверцы халадзільніка 2007 года выпуску, імпартнай вытворчасці, у кухні дзвюхпакаёвай кватэры, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Гаспадыня атрымала апёк твару, шыі, грудзей 1-й і 2-й ступені (7%).

 

Жанчына пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўлена ў бальніцу.

У выніку ўспышкі пашкоджаны ўпаковачныя пакеты для прадуктаў у халадзільніку. Прычына здарэння высвятляюцца.

Як мяркуецца, адбылася ўспышка сумесі ізабутану (хладагент халадзільніка) з паветрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?