Прэзідэнт Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралес прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.
Чакаецца, што сёння пройдуць перамовы кіраўнікоў Беларусі і Балівіі ў вузкім і пашыраным складах.
Праграмай візіту кіраўніка балівійскай дзяржавы запланавана наведванне РУП «Мінскі трактарны завод», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод».