Міністэрства замежных спраў Беларусі настойліва рэкамендуе беларускім грамадзянам пакінуць Сірыю.

«У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і вакол яе МЗС Беларусі настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі пакінуць тэрыторыю Сірыі», — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.


Грамадзяне Беларусі могуць звяртацца па дапамогу ў пасольства Беларусі ў Сірыі (тэл. + 963 11 6118097; + 963 944 221004) ці ў офіс ганаровага консула Беларусі ў Бейруце (тэл. +961 4 542777).


Як вядома, 31 жніўня прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў аб рашэнні нанесці ваенны ўдар па Сірыі. Пры гэтым ён не скарыстаўся правам самастойна прыняць рашэнне аб правядзенні ваеннай аперацыі і запытаў ухвалення ў кангрэса ЗША. Чакаецца, што кангрэс разгледзіць рэзалюцыю прэзідэнта 9 верасня на сумесным пасяджэнні палат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?