Хаўер Саляна

Камісар па замежнай палітыцы ЭЗ Хаўер Саляна лічыць, што рэфэрэндум пра наданьне дзяржаўнага статусу расейскай мове ва Ўкраіне і чалецтва ў NATO — ня самае важнае сёньня.

«Найперш варта ўрэгуляваць парлямэнцкае жыцьцё і ўзьняць аўтарытэт парлямэнту ў грамадзтве», - лічыць Саляна.

Ідэю рэфэрэндуму прапагандуе прарасейская Партыя рэгіёнаў Віктара Януковіча. Камэнтатары лічаць, што ў такі спосаб партыя спрабуе прывабіць электарат напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 30 верасьня.

gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0