Прадстаўленне, дасланае ва ўніверсам.

Прадстаўленне, дасланае ва ўніверсам.

Прадстаўленне, дасланае ва ўніверсам.

Прадстаўленне, дасланае ва ўніверсам.

Прадстаўленне, дасланае ва ўніверсам.

Прадстаўленне, дасланае ва ўніверсам.

Універсам «Байкальскі»

Універсам «Байкальскі»

«Мы разумеем вас, але і вы зразумейце. У нас папера са Следчага камітэта, — казала касірка ва ўніверсаме «Байкальскі». — Я распісалася, што без пасведчання асобы па картках тавар адпускаць не будзем. Нашто мне лішнія праблемы, штрафы? Тым больш у вас «Віза», яна без пін-кода».

У Следчага камітэта задача: знайсці злодзея. Ён украў картку і
расплаціўся ёй у трох універсамах Заводскага раёна на мільён трыста тысяч. Таму ў мэтах прафілактыкі следчая і запатрабавала ад шэрагу крамаў Заводскага раёна не абслугоўваць уладальнікаў пластыкавых картак,
якія не маюць пры сабе пасведчання асобы.

Касіры, сапраўды, часам недастаткова ўважлівыя. Следчыя праводзілі эксперыменты: мужчыны прыходзілі ў краму і расплачваліся карткай, зарэгістраванай на жаночае імя. І касір нават не звяртаў на гэта ўвагу.
Таму Следчы камітэт спадзяецца, што іх зварот дапаможа зменшыць колькасць злачынстваў з безнаяўным разлікам. Следчыя не загадваюць патрабаваць дакументы ва ўсіх, а толькі ў людзей, якія выклікаюць падазрэнне.
Вось толькі ці дапаможа тое вылічыць злодзея? Зламыснік скажа, што забыў пашпарт і расплаціцца наяўнымі. А картку скарыстае ў іншым раёне.

Абурэнне сіутацыяй ва ўніверсаме «Байкальскі» прымусіла Следчы камітэт правесці праверку прадстаўленняў, выпісаных следчай, на законнасць.

Як паведаміў «НН» афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, у выніку праверкі было ўстаноўлена, што прадстаўленне следчай, накіраванае ў тры ўніверсамы Заводскага раёна, не супярэчыць заканадаўству.
«Аднак гэты дакумент выклікаў пэўнае напружанне сярод насельніцтва, бо не ўсе ходзяць за пакупкамі з пашпартам. Таму следчай было рэкамендавана даслаць у крамы дадатковыя тлумачэнні, што асобу ўладальнік карткі можна пацвердзіць трыма спосабамі: не пашпартам ці іншым дакументам, але і супадзеннем подпіса на картцы і квітку, а таксама пін-кодам. Гэта прапісана ў банкаўскіх інструкцыях.
У дадзены момант Следчы камітэт вядзе з Нацбанкам перамовы аб магчымасць ўвядзення абавязковай праверкі пін-кода для ўсіх банкаўскіх картак, аднак гэтая ініцыятыва пакуль знаходзіцца толькі на этапе абмяркавання», — падсумаваў Герасімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?