Барак Абама ў Стакгольме.

Барак Абама ў Стакгольме.

У часе візыту ён возьме ўдзел у саміце Вялікай Дваццаткі ў Пецярбургу (Расея).

У Швэцыі Абама спаткаецца з каралём Карлам XVI Густавам і прэм’ерам Фрэдрыкам Рэйнфэльтам, а таксама з прэм’ерамі іншых паўночных краін. Сярод тэмаў: кліматычныя зьмены, гандлёвыя справы і тэхналёгіі.

Апроч гэтага, у сераду Абама ўшануе памяць Рауля Валенбэрга, героя ІІ сусьветнай вайны. Гэты швэдзкі дыплямат, працуючы ў Будапэшце, дапамог выратаваць жыцьцё дзясяткам тысяч габрэяў. Ён загінуў у 1945 годзе пры таямнічых акалічнасьцях, верагодна памёр у сталінскай вязьніцы. Сям’я Валенбэрга будзе прасіць Абаму, каб дапамог зрабіць ціск на Расею дзеля высьвятленьня абставінаў сьмерці дыплямата.

Швэцыю дадалі ў каляндар візыту Абамы пасьля таго, як ён адмовіўся ад сустрэчы ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Сустрэча мелася адбыцца перад самітам Вялікай Дваццаткі. Рашэньне Абамы было зьвязанае са спрэчкай паміж Вашынгтонам і Масквой вакол былога супрацоўніка амэрыканскіх разьведвальных службаў Эдварда Сноўдэна, які атрымаў у Расеі часовы прытулак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?