Амерыканская ваенная аперацыя супраць Сірыі не прывядзе да вайны з Расіяй, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў сераду на слуханнях у камітэце па замежных справах палаты прадстаўнікоў кангрэса.

«Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў даў ясна зразумець… Расія не мае намеру ваяваць за Сірыю», — цытуе Кэры Reuters.

Раней у сераду камітэт па міжнародных справах сената ЗША прагаласаваў за ваенную аперацыю супраць Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0