Працоўная пенсія па ўзросце, за выслугу гадоў з 1 студзеня 2014 г. будзе давацца пры выплаце абавязковых страхавых узносаў у ФСАН не менш за 10 гадоў.

Такое рашэнне змяшчаецца ва Указе А.Лукашэнкі ад 3 верасня 2013 г. № 389 «Аб некаторых пытаннях пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання», які афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з указам, з 1 студзеня 2014 г. права на працоўную пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў прадастаўляецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні не менш за 10 гадоў.

Дадзеная мера прымаецца ў мэтах рацыяналізацыі выдаткаў сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?