Беларусь зацікаўлена ў прамых інвестыцыях з Кітая. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам Пастаяннага
камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, членам сакратарыята ЦК КПК Лю Юньшанем.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі будуць стварацца ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб КНР ажыццяўляла прамыя інвестыцыі. Паводле яго слоў, у апошнія гады і нават месяцы ў гэтым напрамку ў Беларусі прыняты шэраг беспрэцэдэнтных рашэнняў. Гэта датычыцца сумесных праектаў, якія фінансуюцца і крэдытуюцца кітайскім бокам. Размова ідзе
аб праекце па стварэнню беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, дзе будуць сканцэнтраваны сусветныя вытворцы, што укараняюць перадавыя тэхналогіі.

Беларусь удзяляе вялікую ўвагу і надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Кітаем. «Мы гэтага ніколі не скрывалі і ганарымся адносінамі з гэтай вялікай краінай, якая пачала адыгрываць вельмі вялікую ролю на міжнароднай арэне. Сёння без Кітая немагчыма вырашаць якія-небудзь пытанні», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Кітай маюць за плячыма амаль два дзясяткі гадоў вельмі цеснага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?