AP

AP

Дзясяткі чалавек пацярпелі ў аўтакатастрофе з удзелам больш чым 130 аўтамабіляў у англійскай графстве Кент на паўднёвым усходзе ад Лондана.

Прычынай цэлай серыі сутыкненняў на вялікай развязцы стаў густы туман, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паліцыя паведаміла, што ў васьмі пацярпелых сур’ёзныя траўмы. Усяго было шпіталізавана 27 чалавек.

Па словах відавочцаў, з-за незвычайна моцнага ранішняга
туману была вельмі дрэнная бачнасць, і пры з’ездзе з моста на
шашы кіроўцы першых машын не змаглі ацаніць шчыльнасць руху.

Пры гэтым многія ехалі без уключаных фар.

На шашы ўтварылася сапраўдная звалка з легкавікоў, грузавікоў і фур. Заднія ўразаліся ў пярэдніх, і ўсё гэта працягвалася не менш за 10 хвілін, распавядаюць відавочцы.

Кіроўца Марцін Стэмерс кажа, што гэта было жудаснае відовішча. Ён бачыў легкавыя аўтамабілі, прыдушаныя зверху грузавікамі, людзей, што ляжалі на зямлі.

Па яго словах, калі ён пад’ехаў да месца, бачнасць была каля 15 метраў. З’язджаючы з моста, ён убачыў, як пяць машын урэзаліся адна ў адну. Сам ён змог праціснуцца паміж адной з машын і бар’ерам раздзяляльнай паласы.

«У наступныя 10 хвілін мы чулі грукат, скрыгат жалеза легкавікоў і фур, якія разбіваліся і пераварочваліся», — распавёў Стэмерс у інтэрв’ю Бі-Бі-Сі.

Ён і яго сын пабеглі ўздоўж дарогі, папярэджваючы кіроўцаў, якія набліжаюцца да месца аварыі, каб тыя зменшылі хуткасць.
«Праз нейкі час да нас падышла жанчына ў слязах і сказала: «Дзякуй вам, вы выратавалі мне жыццё», — успамінае Марцін Стэмерс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?