Жонка Дварковіча Зумруд Рустамава працуе ў структурах мільярдэра Керымава.
Менавіта
запрашалі ў Мінск разам з Баўмгертнерам, якога ў Мінску затрымаюць. Былы дарадца
Сын шахматыста
Расійскаму
Дварковіч нарадзіўся ў Маскве ў інтэлігентнай сям’і. Ягоны бацька быў вядомым у свеце шахматным арбітрам. Уваходзіў у трэнерскія каманды чэмпіёнаў свету Гары Каспарава і Анатоля Карпава.
Аркадзій у вольны час таксама бярэ актыўны ўдзел у
шахматным жыцці. Менавіта Дварковіч лабіраваў працяг паўнамоцтваў Кірсана Ілюмжынава на чале ФІДЭ.
Брат прадпрымальніка
Міхаіл Дварковіч — прадпрымальнік. Міхаіл некалі публічна спрачаўся з Навальным, выклікаў таго на дуэль. Дварковіч назваў Навальнага паклёпнікам і паабяцаў надрукаваць кампрамат на яго.
Амерыканская адукацыя
Дварковіч атрымаў добрую адукацыю. Спачатку скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля Універсітэт Д’юка (Паўночная Караліна, ЗША) з
дыпломам магістра эканомікі. Дыплом Дварковіча пацверджаны і сумневаў не выклікае. Зноўку ж, у беларускім урадзе людзей з заходняй адукацыяй няма.
З 1994 года Дварковіч працаваў пры Міністэрстве фінансаў. У 2000 ён пераводзіцца працаваць у Міністэрства эканомікі. Быў дарадцам Германа Грэфа. Праўда, пра Дварковіча казалі, што ён больш тэарэтык і навыкаў у рэальнай эканоміцы амаль
не мае.
Правая рука Мядзведзева
Ад 2008 года Аркадзій Дварковіч — дарадца прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Ці «правая рука», як яго нярэдка называюць. Ліберал Дварковіч часта становіцца «гаворачай» галавой для прадстаўнікоў Захада. Браў удзел у перадачы вядомага журналіста Лары Кінга на
Калі Дварковіча прызначылі на пасаду
Калі стала вядома, што Мядзведзеў не будзе балатавацца на другі тэрмін, а пойдзе Пуцін, Дварковіч напісаў у сваім Твітары: «Да уж, няма повадаў для радасці». Аднак такая шчырасць месца ва ўрадзе яму пакуль не каштавала.
Жонка працуе на Керымава
У 2001 годзе Дварковіч пабраўся з прыгажуняй Зумруд Рустамавай. Іх называюць «самай прыгожай парай расійскага Белага дома». Маладая Зумруд была намесніцай міністра
маёмасных адносін РФ.
Цяпер жа яна сышла ў бізнэс. Рустамава зарабляе ў шмат разоў болей за мужа. Варта заўважыць, што працуе яна ў тых прадпрыемствах, дзе вялікай часткай актываў валодае
алігарх Сулейман Керымаў («Полюс Золата», ААТ ПІК). Фактычна, Керымаў — галоўны працадаўца жонкі Дварковіча.
Нярэдка можна пачуць абвінавачанні ў бок Дварковіча, што ў сям’і галоўнай якраз і з’яўляецца жонка. І што сам Дварковіч лабіруе інтарэсы дагестанскіх бізнэсмэнаў.