Сёньня выйшаў з друку чарговы нумар «Беларускага гістарычнага агляду» (галоўны рэдактар – Генадзь Сагановіч).

У нумары можна знайсьці артыкулы Генадзя Сагановіча «Крыжаносцы і русіны: ад дактрыны да практыкі вайны з ВКЛ», Віктара Цемушава «Тросьненская бітва і паўднёва‑заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г.», Васіля Вароніна «Рака Бярэзіна як мяжа паміж «Русьсю» і «Літвой», Эрыка Екабсонса «Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка‑фашысцкай акупацыі», Натальлі Гардзіенкі «Беларускія перамешчаныя асобы (DP) у Вялікай Брытаніі» ды інш.

Традыцыйна ў БГА штонумар друкуецца шмат рэцэнзій на кнігі.

Сярод іншага, Сяргея Дубаўца на «Выбраныя творы» Антона Луцкевіча і Андрэя Ціхамірава на кнігу Валера Булгакава «Гісторыя беларускага нацыяналізму» пад назвай «Гісторыя нацыяналізму без нацыяналізму».

Новы нумар БГА шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?