Як паведамляе «Голас Амерыкі», беларуса абвінавачваюць у арганізацыі злачыннай групоўкі, якая займалася нелегальным гандлем зброяй. У яе склад уваходзілі Ягор Ясін, Аляксандр Бельскі, Віталь Цішук, Аляксандр Сташынскі, Вольга Дубоўская,
Эрнэст Чарналецкі, Джордж Царык.

Таксама Балтуцкі супрацоўнічаў і з двума асобамі, якія жывуць у Беларусі. Першы — Раман Ясеў, другі — дыпламатычны кур’ер, вядомы пад ініцыяламі «А. С." і які «працуе на ўрад Беларусі». Мэтай змовы, нібыта, быў продаж і нелегальны вываз з тэрыторыі ЗША ў Беларусь вялікіх партый высокатэхналагічнага вайсковага абсталявання, вываз якога за мяжу забаронены.

Гаворка ідзе пра прыцэлы для аўтаматычных стрэльбаў, цеплавізійныя сістэмы, прылады начнога бачання, паведамляецца ў мемарандуме амерыканскага суда.

За час нелегальнай дзейнасці Балтуцкі і яго група купілі абсталявання больш чым на 700 тысяч долараў. Аднак лічба недакладная, таму што за мяжу з ЗША была адпраўленая значная колькасць пасылак, змест якіх невядомы.

З беларускім дыпкур’ерам кіраўнік гандляроў зброяй рэгулярна
абменьваўся лістамі па электроннай пошце. У іх яны абмяркоўвалі пакупкі вайсковага абсталявання. Дыпкур’ер вывозіў яго з Нью-Ёрка з выкарыстаннем дыпламатычнай пошты.

Сяргей Балтуцкі прызнаў сябе вінаватым. Яму пагражае да 135 месяцаў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?