Пасол Польшчы ў Беларусі (1998-2002) Марыюш Машкевіч, затрыманы ўначы 24 сакавіка ў намётавым лягеры, атрымаў у судзе Ленінскага раёну 15 сутак арышту.

Фота www.svaboda.org

Ліда

Навучэнцу зь Ліды Сяргею Чайку з 17 сакавіка адміністрацыя ўстановы (дырэктар Ю.Грыневіч) пагражае выключэньнем: Чайка распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы Мілінкевіча.

Шукаюць крымінал

22 сакавіка ўвечары ў цэнтры Менску былі затрыманыя Сяржук Салаш і Сяргей Сацук – актывісты штабу А.Мілінкевіча. Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі КДБ (у цывільным) і міліцыянты з Кастрычніцкага РУУС. Пры сабе кадэбісты мелі раздрукоўкі тэлефонных размоваў С.Салаша. Актывістам выстаўляюць абвінавачаньне ў крымінальнай справе па «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Крымінальную справу рыхтуюць на маладафронтаўцаў з Жодзіна Сержука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца і Алеся Чырэйку. 22 сакавіка хлопцаў двойчы выклікалі на допыт. Паводле папярэдняй інфармацыі, на іх зьбіраюцца завесьці крымінальную справу за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі.

Горадня

21 сакавіка выпусьцілі з-за кратаў і паўторна арыштавалі на 5 сутак актывістаў Яўгена Лясоцкага і Андруся Мялешку – за «нецэнзурную лаянку». Лясоцкі быў на волі дзьве гадзіны. Мялешку а 23-й гадзіне 21 сакавіка прывезьлі з ізалятару Ленінскага РАУС на чыгуначны вакзал, дзе затрымалі празь дзьве хвіліны і завезьлі ў спэцпрымальнік Кастрычніцкага РАУС гораду.

На 10 сутак арыштавалі 24 сакавіка актывіста непрызнанага Саюзу палякаў Анджэя Лісоўскага. У судовым рашэньні напісалі, што ён «моцна лаяўся на адрас ураду і супрацоўнікаў міліцыі».

Берасьце

У Берасьці праваабаронцу Ўладзімера Вялічкіна 22 сакавіка паўторна арыштавалі, нават не выпускаючы з-за кратаў: проста адвезьлі з спэцпрымальніка ў РАУС і зноў абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

23 сакавіка па заканчэньні арышту на волю так і ня выйшлі Юрась Губарэвіч, кіраўнік абласнога штабу А.Мілінкевіча, і Яўген Пракурат: іх адвезьлі ў іншы РАУС Берасьця і асудзілі 24 сакавіка на чарговыя 7 сутак.

Сьцяпана Навасяльчана, у якога тэрмін скончыўся 24 сакавіка, ня выпусьцілі, а павезьлі з турмы ў РАУС – каб асудзіць на новы тэрмін. Затрыманага гэткім жа чынам 24 сакавіка Зьмітра Шыманскага меліся судзіць 27 сакавіка, аднак уначы з 26 сакавіка яму стала блага, і яго паклалі ў інфэкцыйны шпіталь.

Намётавы гарадок

21–23 сакавіка за пражываньне ў намётавым гарадку, дапамогу ягоным насельнікам, прысутнасьць каля яго былі асуджаныя Ўладзімер Кішкурна (1 суткі), Настасься Васіленка, Настасься Кавалёва, Ганна Кухарава (усе – па 3 сутак), Тацяна Нядбаева, Зьміцер Галіноўскі, Настасься Мілаванава, Лізавета Пяткевіч, Ліда Саўко, Тацяна Скурат (5 сутак), Валер Астраверхаў, Сьвятлана Бабінцава, Аляксандар Буракоў, Ірына Дарафейчук, Юлія Ефімовіч, Ільля Кульбіцкі, Натальля Кунцова, Сяргей Лугін, рок-сьпявачка Сьвятлана Сугака, Юля Яхімовіч, Міхаіл Уласаў (7 сутак), Андрэй Адамовіч, Віталь Алейнік, журналіст Вадзім Александровіч, Аляксандар Карапыш, Аляксей Амелін, Кацярына Аніскевіч, В.Анушкевіч, Канстанцін Арцёменка, Сяргей Бабіцкі, Ян Бабіцкі, Яўген Бірук, Алег Борын, Валер Браднеўскі, Аляксей Буклей, Аляксандар Варахоб, Раман Вахрамееў, Андрэй Вінакураў, Павал Галембіеўскі, Алег Гаўрылаў, В.Гец, Уладзімер Грыбовіч, Антаніна Гулько, журналіст Зьміцер Гурневіч, Андрэй Дзенісевіч, Юры Дзюк, Кірыла Жаўток, Уладзімер Захарэвіч, Арцём Золатаў, Уладзімер Казак, Валер Каўбаска, Тацяна Кебікава, Кострычаў, Ліпень, Лугіна, Арцём Лук’янчык, Лучына, Аляксандар Лычаўка, Андрэй Ляневіч, рэжысэр Валер Мазынскі, Аляксандар Малаштан, Лявон Маліноўскі, Ларыса Насановіч, Пажарава, Паліна Пархімовіч, Віктар Пінчук, Аляксей Пішчада, Дар’я Растовіч, Ільля Рашэтнікаў, Канстанцін Руткоўскі, Гелена Савянкова, Дзяніс Садоўскі, Яўген Самаль, Сьвятаслаў Сокал, Аляксандар Сьцяпанаў, Сяргей Сьцяпанаў, Мікалай Тоўсьцік, Канстанцін Усянок, Уладзімер Усьцінаў, Максім Фралоў, Раман Хандзюнь, Андрэй Церашкоў, Юры Чавусаў, Эдуард Чувак, Канстанцін Чыкалаў, Андрэй Шукала, Мікалай Шуцянкоў, Алесь Шыловіч, Дзяніс Шэлег, Уладзімер Ямкавы, Артур Ярамчук (10 сутак), Антон Тарас (11 сутак), Алег Барысевіч, Міхась Баярын, Іван Жаніхоў, Іван Шаблінскі (12 сутак), грамадзянін Расеі Самвел Сагацелян, Сяргей Салаш (13 сутак), Павал Амбрасовіч, Віктар Бурылюк, Іван Ваўчок, Канстанцін Віктаровіч, Уладзіслаў Грабавы, Уладзімер Жароў, Алег Жлутка, Андрэй Зуеў, Міхаіл Кандрашоў, Сяргей Касько, Андрэй Катавусаў, журналіст з Украіны Андрэй Любка, Анатоль Лябедзька, Вольга Маклакава, Юрась Меляшкевіч, Сяргей Міхноў, Станіслаў Стогній, Раман Вусьцінаў, Пятро Церашэнка, Яўген Чарных, Андрэй Шумараў (15 сутак). Невядомыя тэрміны арышту: Юля Касьпер, Вадзім Пархімовіч. Штрафамі пакараныя Ўладзіслаў Андросаў (1 базавая велічыня), Юры Галавань, Ларыса Куніцкая, Ірына Лаўроўская, Алена Лукашэвіч (па 2 б.в.), Тамара Лукашэвіч (20 б.в., 620 тыс. руб.). Юр’я Алейніка адпусьцілі, уручыўшы позву. Апраўдалі адзінага чалавека – Вячаслава Навакоўскага, якога захапілі зусім выпадкова пры зачыстцы, і ён здолеў гэта даказаць з дапамогай адваката.

Зранку 22 сакавіка зьбітага міліцыянтамі Міхаіла Аўдзеева з плошчы забрала машына хуткай дапамогі. 23 сакавіка затрымалі 68-гадовую Галіну Сіўчык, маці Вячаслава Сіўчыка. Жанчыну адпусьцілі, толькі калі ў яе здарыўся сардэчны спохват і давялося выклікаць хуткую. Самога В.Сіўчыка звабілі з пляцу правакацыяй: вывезьлі ў машыне зь нібыта дыпляматычнымі амэрыканскімі нумарамі, перасадзілі ў аўтобус, дзе жорстка зьбілі й інсцэнавалі расстрэл.

Штурм гарадка

Падчас штурму намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы ў ноч з 23 на 24 сакавіка затрыманыя Тацяна Грудзько, Аляксандар Плаксіцкі, Арсень Канаплёў (усе асуджаныя на 3 сутак адміністрацыйнага арышту), Надзея Бабіч, Кацярына Бязмацерных, Вольга Крываносава, Натальля Крываносава, Сьвятлана Лявонава, Тацяна Сяверына, Аксана Сяргеенка, Зінаіда Хіло, Кацярына Фурса, Юлія Чуяшова (4 сутак), Яўген Афнагель, Барысевіч, Надзея Батура, Іван Бенедыктаў, Будай, Віктар Грышкевіч, Еўціхіеў, Яўген Завесьніцкі, Аляксандар Краўчонак, Юры Пахучы, Павал Прохараў, Кірыла Рабыкін, Рыгор Рудэнкоў, Салодкі, Дзяніс Станкевіч, Мікалай Хіло, Цукрэнка, Цялегін, Міхась Чыжык, Руслан Шалайка (5 сутак), Андрэй Адзінцоў, Юлія Ахмадзіева, Ірына Бурак, Яўген Ваўкавец, Яраслаў Берніковіч, Марына Вашкевіч, Сяргей Вераб’ёў, Іна Габрыельчык, Юліян Гайдук, Алена Жызьнеўская, Сьвятлана Жылінская, Зайцаў, Надзея Кавалеўская, Аляксандар Казулін (пляменьнік кандыдата ў прэзыдэнты), Дзяніс Карноў, Алесь Копаць, Настасься Коршук, Ксенія Кручок, Алесь Мазур, Сяргей Мурашка, Алена Пеляпат, Аксана Рудовіч, Антон Сасноўскі, Валерыя Саўчанкава, В.Сахарчук, Віктар Сянько, Натальля Сячко, Субач, Тацяна Ўласенка, Сяргей Церах, Віктар Шмыгаў, Дзяніс Шыйко (7 сутак), Дар’я Зялінская (8 сутак), Надзея Сінкевіч (9 сутак), Мікіта Абраменка, Антон Агароў, Пятро Адамовіч, Багдан Арлоў, Віктар Арлоў, Аляксей Асіпенка, Аўдзейчык, Станіслаў Багданаў, Андрэй Баранаў, Мікіта Баталаў, Павал Батуеў, журналіст Эдуард Брокараў, журналістка Тацяна Ваніна, Аляксандар Ванчук, Алесь Васілеўскі, Валер Вішнеўскі, Віктар Гавака, Цімур Газімаў, Зьміцер Гарачка, Сяргей Гарэлік, Жанна Гізун, Юры Глушакоў, Алег Граблеўскі, Грань, Настасься Дарафеева, Марыя Дзівіна, Т.Дзядок, Паліна Дзянісава, Дубовік, Л.Еўдакімава, Зьміцер Жых, Ірына Завадзкая, Натальля Зямчонак, Сяргей Ількевіч, Віталь Кавалёнак, журналіст Вадзім Казначэеў, Аляксей Казулін (пляменьнік кандыдата ў прэзыдэнты), Сяргей Карбановіч, Дзяніс Кароль, Дар’я Кастэнка, Аляксей Конаш, Максім Корж, Глеб Курцоў, Кучынскі, Яўген Лабанаў, Яна Лаўрыновіч, Сяргей Лацінскі, Павал Лукін, Антон Ляшчоў, Зьміцер Лістахаў, Лысюк, Надзея Манцэвіч, Зьміцер Мацук, Місюк, Сяргей Міхіёнак, Іван Паршын, Віктар Пінчук, Стас Пачобут, Пашыток, Пералыгін, Аляксандар Пірэйка, Сяргей Пісарчык, Юры Пячэрскіх, Аляксей Раковіч, Аляксандар Рамановіч, Рапека, Рэзьнікаў, Павал Савіцкі, Ігар Салавей, Зьміцер Салаўёў, польская журналістка Вераніка Самалінская, Аля Сідаровіч, Аляксандар Сінкевіч, Павал Сінькевіч, Алесь Стральцоў, Павал Сяргееў, Юры Талапіла, Канстанцін Усянок, Павал Харламчук, Аляксей Хмялеўскі, Ціхановіч, Валадар Цурпанаў, Чарноў, Настасься Чахоўская, Ільля Шчарбінскі, Юры Ягораў, Ігар Якаўлеў, Даніла Яскеўскі, Віталь Яцко (10 сутак), Раман Шчэрбаў (11 сутак), Віктар Грынчык, Станіслава Гусакова, Мікіта Красноў, Антон Сьвірыдовіч, Сяргей Шмялёў (12 сутак), Максім Знак, Аляксей Лашук (13 сутак), Зьміцер Абразцоў, Юлія Балонкіна, Дзяніс Вашкевіч, грамадзянін Расеі Эдуард Глезін, Сяржук Гудзілін, Васіль Давідовіч, Зьміцер Дашкевіч, Дзяніс Дзянісаў, Іна Дзячак, Мікіта Залескі, Аляксей Зубок, Артур Кавальчук, Яўген Казлоў, грамадзянін Расеі Алег Казлоўскі, Мікола Каралёнак, Ганна Касьцюк, Аляксей Кашэль, Кірыла Ксяндзоў, Тацяна Куўшынава, Зьміцер Лапцёнак, канадзкі журналіст Фрэдэрык Лявуа, Васіль Левадовіч, Арцём Лук’янчык, журналіст «НН» Арцём Лява, В.Малашчыцкая, экс-пасол Польшчы Марыюш Машкевіч, Яраслаў Навуменка, Міхаіл Наскоў, Яўген Неткачоў, Ігар Падалінскі, расейскі журналіст Аляксандар Падрабінек, Валянціна Палевікова, Зьміцер Паўленка, Міхаіл Пілаць, Зьміцер Рагачоў, Сяргей Раманоўскі, Аксана Сенчанка, Арцём Скарабагаты, Леанід Скарабагаты, Антон Столяр, Талстой, Н.Тарасава, Андрэй Трызубаў, Алесь Чырэйка, Уладзімер Шаблаеў, Андрэй Шумараў, Юры Шумовіч, Валер Шыла, Андрэй Юркоў, Дзяніс Юхновіч (15 сутак), Аляксей Адамовіч, Аляксандар Аляб’еў, Канстанцін Арціменка, Дзяніс Арэшка, Юры Бакур, О.Баранчук, Тацяна Баранчук, Аляксей Більдзюк, Л.Бужэленка, Дзяніс Буйніцкі, Алесь Буракоў, Сяргей Бялевіч, Бялько, Васількавак, Яўген Ваўкавец, Зьміцер Вянско, І.Волчак, Усеўнік, Вяроўскі, Т.Гайдук, Аляксей Гарадзінскі, Гаранюк, Алесь Гізун, Алег Грубіч, Тацяна Грышан, Аляксандар Дарагаўцаў, Яўген Дземідовіч, Натальля Дзямчонак, Алег Дзячкоў, Н.Дулуб, Аляксандар Дызун, Аляксандар Дэпрыз, Віктар Яеўнік, Кацярына Жалезка, Кацярына Жылінская, Жлоба, Аляксандар Залатар, Ціхан Золатаў, Уладзімер Зорын, Андрэй Зуеў, Дзяніс Зюкаў, Е.Іванова, Іна Іванова, Яўген Іванюк, Мікола Ільлін, Даніла Іназемцаў, Мікола Кавалёнак, Е.Казак, Зьміцер Казлоўскі, Уладзімер Кандрусевіч, Аляксей Каральчук, Віталь Карбінскі, Тацяна Касьцюк, Качэўскі, Віктар Кірэеў, Кацярына Клецаўка, Іна Кліметка, Н.Кавалеўская, Андрэй Качанаў, Андрэй Козел, Аляксандар Конаш, О.Корсак, Т.Касьцюк, Сяргей Красуцкі, Віталь Красячкоў, Аляксей Куваеў, Зьміцер Кузьняцоў, Яўгенія Кудзянава, Зьміцер Куніч, Вера Купчанка, Е.Кур’янава, Аляксандар Куўшынаў, Тацяна Лавінская, Аляксандар Лантух, Яна Лаўрановіч, Сяржук Марчык, Сяргей Мацкойць, Аляксей Мітрафанаў, Ганна Мурадава, Д.Мурабава, Натальля Нарэль, Ж.Новік, Аляксей Новікаў, Зьміцер Палойка, Мікіта Паўроз, Марыя Піляева, Аляксандар Пажыган, Пракацень, Дзяніс Пугач, Пулынка, Уладзіслаў Равуцкі, Алена Радына, Уладзімер Раманцоў, Кірыла Расолька, Рахманаў, Віталь Ругайны, Ігар Русанаў, Е.Саўчанкава, І.Садоўскі, Сьцяпан Сьвідзерскі, Валер Сянько, В.Сілкова, грэка-каталіцкі сьвятар Андрэй Сідаровіч, П.Сількевіч, Вадзім Смок, Вольга Сныткіна, Н.Стахоўская, Надзея Сычугова, Антон Сьвірыдовіч, Іван Сьцепанцоў, С.Тамкоўская, Л.Цітова, Ян Тамілін, Кацярына Ткачэнка, Канстанцін Усьценка, Андрэй Фамін, Павал Фінькевіч, Мікалай Цімафееў, Максім Чабан, Алег Чамерка, Тацяна Шандовіч, А.Шатэрава, Яўген Шадко, Зоя Шчало, Іна Шышнеўская, Якаўцаў, Яўген Якіменка, Кацярына Янкевіч, Ірына Ярашэвіч.

Аштрафаваныя журналістка Тацяна Сьнітко, Тацяна Віткоўская (па 30 б.в. штрафу, 930 тыс. руб.), Крысьціна Шацікава, Тацяна Ларына, Ж.Ямайкіна (па 20 б.в., 620 тыс.), Натальля Баярына (50 б.в., 1 млн 550 тыс.).

Непаўналетніх Ксенію Ёлкіну, Алену Ігнацьцеву, Яўгенію Карону, Паліну Курыловіч, Руслана Мацьвеева, Арцёма Платонава, Таню N. адпусьцілі зранку. Адпусьцілі таксама Вадзіма Зянька.

Некаторыя адвезеныя ў Жодзіна арыштанты з 24 сакавіка трымаюць галадоўку.

Дзень Волі

Затрыманыя 25 сакавіка: Алена Талапіла (4 сутак), Вольга Кораш, Наста Бурсевіч, Марына Гермак, Зьміцер Чарноцкі (5 сутак), Альшэўскі, Е.Віткоўская, Мікалай Гардзееў, Зьміцер Калейчык, Вольга Корсак, Настасься Ларына, Вольга Ныткіна, Сьвятлана Цімкоўская (7 сутак), Сьвятлана Станкевіч (8 сутак), Аляксандар Ванчук (9 сутак), Сяргей Анянкоў, Андрэй Арэхаў, Багуцкі, Сяргей Барсток, Бяркой, Зьміцер Гамолка, Галіна Грыцкевіч, Зьверава, Іванкоў, Івашкоў, Аляксандар Ількевіч, Аляксей Казлоўскі, Ганна Когай, Е.Кудзелік, Сяргей Лісіцын, Яўген Ліскевіч, Міхаіл Ліцьвінаў, Настасься Малодкіна, Вераніка Маскевіч, В.Нікалайчук, Аляксандар Порах, Пратасаў, Саламан, Вера Сілкова, Натальля Старасьціна, Фурсевіч, А.Цітова, Юры Шлапік, Ільля Шыманскі (10 сутак), Аляксей Мікульчык, Аляксей Язылец (13 сутак), Яўген Бас, Ларыса Бухаленка, Мікіта Залескі, Крушэўскі, Віталь Куклевіч, Ігар Кулей (сын Іны Кулей), Ільля Садаўнічы, Андрэй Хоцін (15 сутак), Ларыса Андросік (10 б.в., 310 тыс.), Аляксандар Мацюхін (20 б.в.), Алеся Ясюк (30 б.в.), Юры Аксеневіч, Алейнік, Станіслаў Багданаў, Андрэй Барок, Брадко, Грудзько, Максім Буйніцкі, А.Дзегцярова, А.Дзегцяроў, Аляксандар Дзішчыц, Дзяшкевіч, М.Дубоўскі, С.Жук, А.Жукаў, Д.Завадзкі, В.Калінін, Кужалева, Іванкоў, В.Казак, Мазучэнка, Ніхімаў, Віктар Панкавец, Кірыла Прадко (выпадкова апынуўся каля шэсьця: гуляў зь дзіцем у раёне дому), Солтан, Рагоўскі, Зьміцер Зьвераў, Андрэй Сантаровіч, Прышнеўскі, Сакалоўскі, П.Салыга, Сівановіч, Січко, Сьвятлана Станкевіч, Васіль Хадкевіч, Хандога, Т.Хіло, Іна Чыжык, Чэкмараў, Валерыя Шылава, Антаніна Шыш, Павал Юшкевіч.

Ашмяна

Яна Невядомскага 22 сакавіка міліцыянты вывезьлі на машыне за горад і дапытваліся, калі ён мае ехаць у Менску. Не дамогшыся адказу, міліцыянты адпусьцілі актывіста.

Магілеў

Віталя Васількова (карэспандэнта «Нямецкай хвалі») 23 сакавіка затрымалі па дарозе ў Менск і асудзілі на 7 сутак. Затрымалі таксама Сяргея Фаміна і Аляксандра Сілкова ды асудзілі на 7 сутак.

Баранавічы

У Баранавічах 23 сакавіка затрымалі актывістаў выбарчай кампаніі Сяргея Гоўшу і Віктара Сырыцу. Сырыцу далі 4 сутак арышту.

Ворша

5 сутак арышту атрымаў 23 сакавіка моладзевы актывіст Ігар Казьмярчак, якога абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду ён абвясьціў галадоўку.

Васіля Берасьнева выклікалі ў пракуратуру на 25 сакавіка: паўтары гадзіны яго дапытвалі пра сукамэрніка, зь якім актывіст сядзеў падчас арышту за ўдзел у выбарчай кампаніі.

Віцебск

21 сакавіка былі затрыманыя 15 віцяблянаў, якія з 19 сакавіка ладзілі пратэставыя вулічныя акцыі ў цэнтры гораду. Суды над імі адбыліся 22 і 23 сакавіка. Сьвятлана Ідзельчык, Алена Фаміна, Кацярына Фахарадзінава, Марыя Зьвярынская, Арцём Хадыка атрымалі штрафы ў памеры 20 б.в. Непаўналетнюю Ірыну Пятрову, дзевяціклясьніцу лінгвістычнай гімназіі №2, забіраў зь міліцыі бацька: на яго склалі адміністрацыйны пратакол за кепскае выхаваньне дзіцяці. Па 5 сутак арышту прысудзілі Ўладзімеру Ідзельчыку, Уладзіславу Токараву, Зьмітру Петрачэнку і Кастусю Перагуду. Штраф у 1 б.в. атрымаў Сяргей Белязека, які на акцыі сьпяваў песьні пад гітару. Ад часу затрыманьня Белязека трымаў сухую галадоўку, як і яшчэ адзін актывіст – Сяргей Гаўруцікаў, якога асудзілі на 15 сутак.

На Дзень Волі затрыманыя Барыс Хамайда і сябры КХП-БНФ Уладзімер Плешчанка й Алесь Пазьняк: яны прастаялі з нацыянальнымі сьцягамі й плякатамі на плошчы толькі 5 хвілінаў. 27 сакавіка Хамайду і Плешчанку асудзілі на 7 сутак арышту, Пазьняку далі папярэджаньне.

27 сакавіка пачаўся суд над моладзевым актывістам Віталём Броўкам: яго затрымалі ў Менску 24-га, прывезьлі ў Віцебск і зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні работнікам ДАІ. Суд адкладзены да 12 красавіка.

Валер’ю Шчукіну, абвінавачанаму ў абразе старшыні ўчастковай выбарнай камісіі Ніны Шубінай, 27 сакавіка прысудзілі штраф у 1 б.в.

Напады на актывістаў

23 сакавіка ў Менску жорстка зьбіты Віктар Карняенка, намесьнік кіраўніка штабу Мілінкевіча. Калі ён выйшаў з дому, каля пад’езду яго стукнулі ззаду палкай па галаве, а як паваліўся на зямлю – пачалі зьбіваць нагамі. Нападнікаў было двое. Потым яны ўцяклі, а Карняенку ў цяжкім стане давялося везьці ў больніцу. Па факце нападу міліцыя распачала крымінальную справу.

Нон-грата

На станцыі Гарынь на беларуска-ўкраінскай мяжы 23 сакавіка беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка Львоў–Санкт-Пецярбург групу з 37 украінскіх студэнтаў з Івана-Франкоўска. Памежнікаў насьцярожыла, што ўва ўкраінскіх студэнтаў не было з сабой рэчаў, і яны вырашылі, што тыя зьбіраюцца застацца ў Беларусі для ўдзелу ў мітынгах.

Журналісты

Карэспандэнта інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Івана Романа ў Горадні 22 сакавіка затрымалі міліцыянты, завезьлі ў суд і асудзілі на 13 сутак арышту за «лаянку ў грамадзкім месцы».

У Пінску 22 сакавіка суд арыштаваў на 6 сутак галоўнага рэдактара рэгіянальнай газэты «Мясцовы час» Аляксандра Ярашука: яго зьвінавацілі ў лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыянтам.

У Горадні 23 сакавіка міліцыянты затрымалі машыну, якая везла частку накладу газэты «Głos znad Niemna na uchodzstwie».

24 сакавіка ў Менску затрымалі і асудзілі здымачную групу Грамадзкай тэлевізіі Грузіі – Ніно Гіёргабіяні (5 сутак) і Георга Лагідзэ (15 сутак), якія бралі інтэрвію ў сваякоў затрыманых.

Увечары 24 сакавіка на пляцы была затрыманая журналістка францускай газэты Liberation Лярэн Мілё. Разам зь ёй затрымалі таксама Дзяніса Талпеку, Андрэя Сьняяна, Вольгу Бутырчык, Надзею Крапівіну, Вольгу Жураўлёву.

Пазаштатнага супрацоўніка інтэрнэт-газэты «Пагоня» Аляксея Салея затрымалі 25 сакавіка і асудзілі на 6 сутак. Супрацоўніцу гэтага ж выданьня Ірыну Чарняўку затрымалі 24 сакавіка і папярэдзілі, каб ня езьдзіла ў Менск.

Расейскага журналіста Паўла Шарамета затрымалі 25 сакавіка, пратрымалі выходныя ў спэцпрымальніку на вул.Акрэсьціна, а 27 сакавіка выдалілі зь Беларусі.

Яшчэ да пачатку мітынгу 25 сакавіка ў Менску ў сквэры Янкі Купалы зьбіты журналіст Wall Street Journal Алан Калісан.

Паўла Мажэйку, прэс-сакратара А.Мілінкевіча, затрымалі 25 сакавіка пасьля сьвяткаваньня Дня Волі. З Цэнтральнага РАУС Менску яго вызваліў экс-кандыдат у прэзыдэнты.

Наваполацак

Аляксею Трубкіну далі позву ў ваенкамат на 25 сакавіка, выходны дзень (!). Позву ўручылі падчас паседжаньня адміністрацыйнай камісіі, якая аштрафавала актывіста на 5 б.в. Штраф Трубкіну выпісалі за тое, што 14 лютага раздаваў мінакам бюлетэнь «Пазыцыя».

Офісы

Каля офісу недзяржаўнага Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) 23 сакавіка зьявіліся 4 назіральнікі ў цывільным. Калі кіраўнік РЭПу Генадзь Фядыніч у адным зь іх пазнаў капітана міліцыі, які ладзіў ператрус у прафсаюзным штабе 18 сакавіка, міліцыянт адказаў: «Мы сёньня не на дзяжурстве, мы тут адпачываем».

Гомель

23 сакавіка Сяргея Трафімава асудзілі на 15 сутак за парушэньне парадку пікетаваньня: 25 лютага яго затрымалі падчас раздачы агітацыйных улётак А.Мілінкевіча.

Старшаму бухгальтару «Белінвэстбанку» Мікалая Калюка 20 сакавіка паведамілі, што празь месяц банк спыняе кантракт зь ім: актывіста яшчэ падчас збору подпісаў папярэджвалі работнікі службы бясьпекі банку, каб не займаўся грамадзкай дзейнасьцю.

Актывіста РГА «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Алеся Яўсеенку 22 сакавіка выклікалі позвай у КДБ: сьледчы Шагаў сказаў, што вядзе расьсьледаваньне ў рамках справы «Партнэрства», Яўсеенка – сьведка.

25 сакавіка падчас сьвяткаваньня Дня Волі былі затрыманыя Міхайлаў і 2 невядомыя.

Грошы апазыцыі

Увечары 25 сакавіка па прылёце ў аэрапорт «Менск-2» былі затрыманыя сябры АГП Яраслаў Раманчук і Сяргей Альфэр, 26-га – каардынатар «Хартыі’97» Андрэй Саньнікаў. Ва ўсіх канфіскавалі валюту (сумы меншыя, чым неабходна задэкляраваць): мытнікі абвясьцілі, што грошы трэба праверыць на сапраўднасьць.

Дзень Волі

25 сакавіка падчас разгону шэсьця пацярпелі шматлікія яго ўдзельнікі. Вядомыя пакуль імёны Сяргея Атрошчанкі, Алеся Цішука, Ганны Чарнышовай.

Сьветлагорск

2 б.в. штрафу атрымала 27 сакавіка Натальля Бордак, зьбіральніца подпісаў за А.Мілінкевіча: яе пакаралі за тое, што раздавала праграму кандыдата на рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?