Аляксандр Лукашэнка назваў непрымальным продаж актываў ААТ «Беларуськалій» і даў распараджэнне супрацоўнікам беларускіх дыпмісій займацца продажамі калійных угнаенняў.
«Кажуць: чаму ён (Лукашэнка) не прадае „Беларуськалій“? Гэта ж ідыётам трэба быць, каб да гэтага развалу (адмовы „Уралкалія“ ад экспарту праз БКК), каб калі ўнізе цана прадпрыемства, я ўзяў бы яго і прадаў», — заявіў А.Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу ААТ «Мотавела».