Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наўпрост заявіў, што лічыць хімічную атаку 21 жніўня пад Дамаскам правакацыяй сірыйскіх мяцежнікаў і туманна паабяцаў падтрымаць Сірыю ў выпадку ўдару ЗША па ёй.

«Я зыходжу з таго, што ўсё, што здарылася з так званым прымяненнем хімічнай зброі — гэта правакацыя баевікоў, якія разлічваюць на дапамогу з боку, на дапамогу тых краін, якія іх першапачаткова падтрымлівалі. У гэтым — увесь сэнс гэтай правакацыі» , — сказаў Пуцін у пятніцу па заканчэнні саміту «Вялікай дваццаткі» ў Санкт-Пецярбургу.

Пуцін сказаў, што ён «гэта ўжо казаў», але большасць заяў, якія ён і іншыя члены расійскага кіраўніцтва рабілі на гэтую тэму ў апошнія дні, былі ўніклівыя: іх сэнс зводзіўся да таго, што вінаватыя ў хімічнай атакі не ўстаноўлены, а таму і казаць пра неабходнасць ваеннага ўдару па войсках Башара Асада, як гэта робяць ЗША і Францыя, неправамерна.

Пуцін сказаў, што Расія падтрымае Сірыю ў выпадку такога ўдару — але з яго слоў не вынікала, што гэта будзе падтрымка «супраць» нападнікаў.

«Ці будзем мы дапамагаць Сірыі? Будзем. Як і зараз дапамагаем. Мы пастаўляем зброю, супрацоўнічаем у эканамічнай сферы.

Спадзяюся, больш будзе і супрацоўніцтва гуманітарнага, у тым ліку і ў выглядзе паставак гуманітарнай дапамогі па аказанні падтрымкі тым людзям, цывільнаму насельніцтву, якое апынулася ў вельмі цяжкай сітуацыі сёння», — сказаў Пуцін.

Пуцін паведаміў, што яго сустрэча з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, аб магчымасці якой усе апошнія дні гаварылі палітыкі, дыпламаты і журналісты, усё ж адбылася.

Праўда, яна прадказальна скончылася без якіх-небудзь зрухаў у сірыйскім пытанні.

«Мы з прэзідэнтам ЗША сустракаліся сёння — праўда, не на нагах, а на іншым месцы мы з ім знаходзіліся — седзячы размаўлялі» , — адказаў Пуцін на брыфінгу на пытанне расійскага журналіста, ці сустракаліся яны «хоць бы на нагах» .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?