Лжэмініраванне школ Маладзечна 5 верасня было звядзеннем асабістых рахункаў паміж двума людзьмі, паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

«Матывам здзяйснення гэтага злачынства былі непрыязныя адносіны паміж мясцовым жыхаром і яшчэ адным чалавекам», — сказаў кіраўнік міліцэйскага ведамства.

Міністр растлумачыў, што такім чынам па гэтай справе застаўся адзін падазраваны — дастаткова малады, але ўжо паўналетні чалавек [30 гадовы рабочы будаўнічай фірмы].

«У здзяйсненні злачынства ён ужо прызнаўся «, — дадаў Ігар Шуневіч.

Падазраваны хацеў, каб праваахоўнікі затрымалі яго ворага, які і панёс бы пакаранне. Менавіта ад імя ворага і скіраваны паведамленні аб мініраванні.

У дачыненні да фігуранта справы праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, збіраюцца доказы віны. З аднаго боку, гэты чалавек дэстабілізаваў навучальны працэс у цэлым горадзе.

Аднак жа сур’ёзнай грамадскай небяспекі не было. «Выбуховых прыладаў не было. Гэта была фікцыя», — адзначыў міністр.

Ігар Шуневіч падкрэсліў, што злачынства было раскрыта дзякуючы сумесным дзеянням некалькіх ведамстваў: «Мы працавалі сумесна: органы ўнутраных спраў, Следчы камітэт, Дзяржкамітэт судовых экспертыз і пракуратура». Таксама ў раскрыцці злачынства ўдзельнічалі супрацоўнікі КДБ.

Як паведамлялася, раніцай 5 верасня ў дзве школы Маладзечна прыйшлі па пошце лісты, у якіх утрымліваліся пагрозы падарваць навучальныя ўстановы, калі на ўказаны рахунак не будуць пералічаныя $ 10 тыс. Пазней такія ж канверты прыйшлі яшчэ ў восем школ горада. Была праведзеная эвакуацыя школьнікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?