8 верасня будзе пераважна без ападкаў.
Толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны ўмераны, днём месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-9 градусаў (па паўднёвым усходзе да 11 градусаў), днём чакаецца ад 16 да 22 градусаў цяпла (у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах - 11-15 градусаў).
Небяспечных і неспрыяльных з'яў надвор'я не прадбачыцца.