У Брэсце, у начным клубе, 7 верасня на наведвальнікаў абрынулася падвясная столь, паведамляе сайт МНС Беларусі. Паведамленне аб здарэнні паступіла ў Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС у 01.55.
На месцы здарэння высветлілася, што ў часе дыскатэкі каля 01.40 абвалілася дэкаратыўная падвясная столя з гіпсакардона ў танцавальнай зале на другім паверсе будынка.
Плошча абрушэння склала каля 50 кв.м. Зараз пагрозы далейшага абвалу няма.
У выніку падзення столі атрымалі невялікія траўмы наведвальнікі клуба: жанчына 1986 г.н. і мужчына 1963 г.н. Яны атрымалі неабходную медыцынскаую дапамогу, але ад шпіталізацыі адмовіліся.
Пакуль праца начнога клуба прыпыненая. Прычыны здарэння высвятляюцца.