«Каб забяспечыць правапарадак у горадзе, на вуліцы трэба выстаўляць 36 патрулёў, а ў нас не хапае людзей. За кошт новай роты з вайскоўцаў мы ўзмоцнім службу і захаваем парадак на вуліцах горада», — растлумачыў карэспандэнту Intex-press неабходнасць прыцягнення вайскоўцаў да аховы грамадскага парадку начальнік Баранавіцкага ГАУС Вячаслаў Герасімовіч.

Паводле яго слоў, у цяперашні час у склад патрульна-паставой службы міліцыі ўваходзяць 70 супрацоўнікаў, для поўнай камплектацыі неабходна яшчэ 12 міліцыянтаў.

Рота патрульна-паставой службы ўнутраных войскаў пачне патруляваць вуліцы горада з 1 кастрычніка.

Сфармаванае падраздзяленне будзе дыслакавацца на базе вайсковай часці 7404.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?