Вечарам 8 верасня дзесяць беларускіх грамадзян эвакуяваныя з Сірыі рэйсам МНС Расіі. Яшчэ трое грамадзян Беларусі павінны прыляцець з Бейрута сёння рэйсам «Белавія», паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У пасольстве Беларусі ў Сірыі пацвердзілі, што сапраўды быў падрыхтаваны спіс з 13 чалавек, якія выказалі жаданне пакінуць гэтую краіну.

«Работа па эвакуацыі працягваецца. Калі не атрымалася вылецець у гэты раз з нейкіх прычын, мы арганізуем у наступны.

Мы пастаянна працуем з людзьмі, інфармуем іх, і некаторыя паступова вырашаюць паляцець, хаця часам у іх няма на радзіме жылля і працы», — расказаў прадстаўнік пасольства.

На ўліку дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Сірыі знаходзіцца прыкладна 90 беларускіх грамадзян — гэта ў асноўным жонкі і дзеці сірыйскіх грамадзян.

4 верасня беларускае МЗС «настойліва рэкамендавала» грамадзянам Беларусі пакінуць Сірыю ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў гэтай краіне і вакол яе.

Грамадзяне Беларусі могуць звяртацца па дапамогу ў пасольства Беларусі ў Сірыі (тэл. + 963 11 6118097; + 963 944 221004) або ў офіс ганаровага консула Беларусі ў Бейруце (тэл. +961 4 542777).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?