Прэзідэнт Сірыі Башар Асад можа пазбегнуць замежнага вайсковага ўмяшання, калі на працягу наступнага тыдня перадасць усю хімічную зброю міжнароднай супольнасці, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на заяву дзяржсакратара ЗША Джона Керы.

Пры гэтым Керы адзначыў, што Асад не збіраецца перадаваць хімічную зброю і забяспечваць поўную справаздачнасць.

«Вядома, ён можа перадаць усю сваю хімічную зброю міжнароднай супольнасьці на працягу наступнага тыдня — перадаць яе ўсю неадкладна і даць поўную справаздачу, але ён не збіраецца рабіць гэта, і гэта не можа быць зроблена», — заявіў Керы, адказваючы на пытанне, што можа зрабіць урад Асада, каб пазбегнуць удараў.

Джон Керы лічыць, што хімічную зброю ў Сірыі кантралююць, акрамя прэзідэнта Башара Асада, толькі два чалавекі.

«Хімічная зброя ў Сірыі вельмі жорстка кантралюецца рэжымам Асада. Тры чалавекі, якія кантралююць перамяшчэнне і ўжыванне хімічнай зброі, гэта Башар Асад, яго брат Махер Асад, а таксама адзін генерал», — заявіў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі на прэс-канфэрэнцыі ў Лондане ў панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?