Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў вакцынаваць супраць грыпу палову працуючага насельніцтва Мінска. Пра гэта ён заявіў сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

Звяртаючыся да кіраўнікоў раёнаў Мінска, Мікалай Ладуцька сказаў: «Неабходна паставіць задачу кіраўнікам прадпрыемстваў забяспечыць ахоп вакцынацыяй супраць грыпу ў сярэднім 50% работнікаў. Формы арганізацыі гэтай работы павінны быць гнуткімі, магчымая частковая аплата вакцыны работнікам. Гэта задача ў тым ліку эканамічнага характару, якую мы абавязаны выканаць».

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска Наталля Жукава адзначыла, што больш за 1 тыс. сталічных прадпрыемстваў ужо заключылі дамовы на пастаўку вакцыны супраць грыпу, большасць з іх завяршылі падрыхтоўку да прышчэпачнай кампаніі. Гэтая праца найбольш паспяхова праводзіцца ў Ленінскім і Савецкім раёнах. Разам з тым, падкрэсліла Наталля Жукава, кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў недаацэньваюць неабходнасць правядзенні вакцынацыі работнікаў. Гэтыя прадпрыемствы размешчаны ў асноўным у Заводскім, Цэнтральным, Партызанскім, Маскоўскім, Фрунзенскім раёнах. Цяпер паказчык запланаванага ахопу вакцынацыяй работнікаў Мінску складае ў сярэднім 33,6% .

Мяркуецца, што прышчэпачная кампанія супраць грыпу пачнецца ў канцы верасня.

Усяго ў перадэпідемічны сезон 2013 плануецца прышчапіць супраць грыпу 35% насельніцтва Мінска, або 673 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?