ДТЗ адбылося раніцай (10:50) 9 верасня.

29-гадовая жанчына рухалася на аўтамабілі «Сітраен» па вуліцы Бабруйскай з боку плошчы Мяснікова. На заднім сядзенні ў машыне знаходзіліся прышпіленыя ў дзіцячых крэслах аднагадовыя двайняты. Падчас павароту «Сітраен» не саступіў дарогу сустрэчнаму «Фальксвагену», і адбылася аварыя.

У выніку ДТЗ «Сітраен» ад моцнага ўдару перакуліўся на дах.

Пацярпелых няма. Дзіцячыя крэслы ўтрымалі блізнят. Абодва вадзіцелі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Аўтамабілі моцна пашкоджаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0