Міністр архітэктуры Нічкасаў адпраўлены паслом у Казахстан.

Міністр архітэктуры Нічкасаў адпраўлены паслом у Казахстан.

Лукашэнка назначыў Анатоля Нічкасава Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан. Да гэтага Анатоль Нічкасаў займаў пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксандра Астроўскага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы. Раней Аляксандр Астроўскі працаваў на пасадзе начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў назначаны Сяргей Рачкоў.

На пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі будзе працаваць Уладзімір Скварцоў.

Марына Даўгаполава назначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Латвіі.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Туркменістане назначаны Алег Табанюхаў.

Мікалай Клакевіч назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Узбекістане.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы назначыў Вячаслава Бяскостага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кот-д’Івуары па сумяшчальніцтве.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Катары і Кувейце па сумяшчальніцтву назначаны Раман Галоўчанка.

Уладзімір Лапата-Загорскі назначаны Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве.

Лукашэнка даў згоду на назначэнне генеральных консулаў Беларусі ў Шанхаі (КНР) і Нью-Ёрку (ЗША).

Прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Шанхаі будзе Валерый Мацэль.

На пасадзе генеральнага консула Беларусі ў Нью-Ёрку будзе працаваць Віктар Саверчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0