Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ўсім беларускім грамадзянам трэба прапанаваць вярнуцца з Сірыі ў гэты крытычны перыяд. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
На сустрэчы закраналіся пытанні міжнароднага парадку дня, у тым ліку сітуацыі ў Сірыі.
Лукашэнка занепакоены лёсам грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.
«Мы павінны зыходзіць з таго, што сваіх грамадзян адтуль неабходна забраць у гэты крытычны перыяд. Будзе там вайна ці не будзе, людзі — гэта галоўнае. Я праінфармаваны аб тым, што некаторыя проста не хочуць адтуль з’язджаць, але ўсім мы павінны прапанаваць вярнуцца на радзіму. Зноў потым з’едуць, калі ўсё стабілізуецца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.