Тут прайшла талака.

Тут прайшла талака.

Тут прайшла талака.

Тут прайшла талака.

Расчышчана яма-пахаванне — першая ад боку «Бульбашъ-хола». Фота Юрася Навіцкага.

Расчышчана яма-пахаванне — першая ад боку «Бульбашъ-хола». Фота Юрася Навіцкага.

Пакуль птушкафабрыка і лясгас спрачаюцца, хто адказвае за Курапаты і «шукаюць» грошы на ўпарадкаванне мэмарыялу ў выканкамах, спасылаючыся на адсутнасць нават праектна-каштарыснай дакументацыі, простыя людзі працягвае расчышчаць хваёвы масіў ад хмыху і сухадрэвінаў, плюшча, спірэі і іншых паразітаў і пустазелля, зарасцяў дзікага глогу, асіны і алешыны. Ужо расчышчана некалькі гектараў мемарыяльнага лесу.

Гэта ўжо другі тыднёвы этап курапацкай талакі, які распачаўся 7 верасня і працягнецца па 14-га. Ён заарганізаваны ініцыятывай «За ўратаванне Курапатаў» і Хрысціянскім рухам. Першы этап прайшоў у траўні. І трэці — пройдзе з 19 па 26 кастрычніка, перад Дзядамі.

Ініцыятары спадзяюцца, што да такой святой справы перад Дзядамі далучыцца яшчэ шмат людзей. Дый дзяржава павінна нарэшце прачнуцца.

Акрамя тыднёвых талок, валанцёры расчышчаюць лес у аўторкі. У аўторак 10 верасня, на маіх вачах, у Курапатах працавалі 12 чалавек. Яны аддалі справе тры гадзіны, ад 17-й да 20-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?