Учора, 13 верасьня, ў Менску на вуліцы Леніна былі затрыманыя два цыганы‑скупшчыкі золату. У выніку затрыманьня два спэцназаўцы трапілі ў шпіталь.

Цыганы, мужчыны сярэдняга ўзросту, на аўтазапраўцы спрабавалі прадаць залаты бранзалет з 220 каштоўнымі камянямі, прыкладны кошт якога — 1900 USD. Як супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі дазналіся пра гэты факт, яны казаць адмовіліся. Але празь нейкі час на запраўцы зьявіўся спэцназ. Падчас затрыманьня злачынцы паспрабавалі зьбегчы на сваім «БМВ». Адзін з байцоў палку спэцыяльнага прызначэньня заскочыў на капот аўтамабіля, каб затрымаць злачынцаў, і ў выніку праехаў на капоце мэтраў дваццаць на высокай хуткасьці. Цыган‑кіроўца рэзка затармазіў і скінуў спецназаўца з аўтамабіля, але праз разьбітае лабавое шкло запрыгнуў другі спэцназавец, падбег трэці баец. Разам яны скруцілі злачынцаў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», сумесную апэрацыю праводзілі супрацоўнікі АБЭЗ (Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі) Ленінскага ГУУС і палку міліцыі спецыяльнага прызначэньня ГУУС Мінгарвыканкаму (былы АМАП). Складанасьць апэрацыі была ў адкрытасьці месца, групе захопу няма было дзе схавацца, таму былі задзейнічаны толькі тры байцы спэцназу.

У выніку адзін міліцыянт атрымаў пераломы абедзьвюх рук і чэрапна‑мазгавую траўму, а другі парэзаў рукі аб шкло аўтамабіля. У адносінах да злачынцаў заведзена крымінальная справа.

Яраслаў Сьцешык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0