Пра ўвядзенне эмбарга на малдаўскія віны і каньякі заявіў увечары 10 верасня кіраўнік Расспажыўнагляда Генадзій Анішчанка. Фармальна забарона тлумачыцца неадпаведнасцю малдаўскай прадукцыі нормам бяспекі. Аднак эксперты адназначна інтэрпрэтуюць гэта як шантаж Малдовы напярэдадні Віленскага саміта Усходняга Партнёрства. Расія хоча ўтрымаць Малдову, як і Украіну, ад інтэграцыі з Еўрасаюзам.

Раней Расія ўвяла аналагічную забарону на пастаўку кандытарскіх вырабаў з Украіны. Яшчэ раней, у перыяды напружанасці ў двухбаковых адносінах, «кепскімі» аказваліся беларускае малако і грузінская мінеральная вада баржомі.

Першы раз эмбарга на малдаўскую прадукцыю ўводзілася ў 2006 годзе, калі папярэдні, камуністычны ўрад краіны адмовіўся выканаць расійскі сцэнар урэгулявання прыднястроўскага канфлікту, паводле якога Малдова павінна была ператварыцца ў канфедэрацыю.

Да таго першага эмбарга Малдова пастаўляла ў Расію 80% свайго віна. Цяпер доля Расіі ў алкагольным экспарце складае ўсяго 47%. Пры гэтым Малдова займае другое месца па продажах віна ў Расіі, пасля Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?